Спадчына: Гісторыка краязнаўчы музей ДУА «Махроўская сярэдняя школа»
Аўторак, 22 Студзень 2019 14:38
4 мая 2019 г. — 40 гадоў з часу адкрыцця народнага гісторыка-краязнаўчага музея ДУА «Махроўская сярэдняя школа» (Іванаўскі р-н; 1979)
Стварэнне гісторыка-краязнаўчага музея Махроўскай сярэдняй школы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці пачыналася ў 1972 г. Настаўніца гісторыі Ірына Палікарпаўна Галяк зацікавілася партызанскім рухам у наваколлях вёскі. На поўдні ад Дняпроўска-Бугскага канала ў гады Вялікай Айчыннай вайны была створана партызанская зона. У памежнай вёсцы Калена дзейнічаў беларуска-ўкраінскі сельскі Савет, які кіраваў жыццём насельнікаў больш дзясятка суседніх вёсак. Маладая настаўніца загарэлася жаданнем аднавіць гісторыю партызанскага атрада імя Лазо. Апантаная высокай ідэяй, яна здолела аб’яднаць вакол сябе самых актыўных, здольных і цікаўных хлопчыкаў і дзяўчынак, пачалася шырокая пошукавая работа.